На 16 красавіка абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі
У Беларусі на 16 красавіка абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз магчымыя навальніцы.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Паводле звестак Белгідрамета, у чацвер днём навальніцы чакаюцца месцамі на паўднёвым усходзе краіны. Надвор’е будзе воблачным з праясненнямі, а ўначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе слабы, але пры навальніцах можа ўзмацняцца з парывамі.
Тэмпература ўначы складзе прыкладна ад 4 да 10 градусаў цяпла, месцамі можа быць блізка да нуля. Днём паветра прагрэецца да 9—15 градусаў, а на поўдні — да 18.
У пятніцу, 17 красавіка, на большай частцы краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі. Будзе крыху халадней уначы, але днём тэмпература застанецца ў межах да 15 градусаў.
У суботу, 18 красавіка, чакаюцца кароткачасовыя дажджы і месцамі навальніцы. Тэмпература днём павысіцца да 11—18 градусаў, захаваецца зменлівае воблачнае надвор’е.
Чытайце таксама:
«Я называю іх «маленькія Рабавы». Як паўліны пад Мінскам прадказваюць надвор'е
Вясна вяртаецца, пацяплее да +19°С, магчымыя першыя навальніцы
На наступным тыдні пацяплее, тэмпература будзе вышэйшай за норму