Пасольства Італіі ў Мінску памяняла візавага аператара
Пасольства Італіі ў Беларусі паведаміла пра змены ў арганізацыі падачы дакументаў на шэнгенскія візы. Падкрэсліваецца, што візавая палітыка гэтай кампаніі застаецца ранейшай, а змяняецца толькі кампанія, якая абслугоўвае заяўнікаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
Цяпер функцыі візавага цэнтра TLScontact у Мінску паступова перадаюцца новаму пастаўшчыку паслуг — VFS Global. Пры гэтым візавы цэнтр TLScontact на вуліцы Няміга, 40 працягне прыём заяўнікаў да 30 чэрвеня 2026 года. Запісацца ў чаргу туды можна да 30 красавіка.
Пачынаючы з 1 мая 2026 года, новыя заяўнікі павінны будуць рэгістравацца праз сістэму VFS Global. Для гэтага будзе дзейнічаць асобная анлайн-інструкцыя па запісе.
Асобна адзначаецца, што для некаторых катэгорый заяўнікаў — напрыклад, членаў сем’яў грамадзян ЕС, якія жывуць у Італіі, а таксама членаў сем’яў беларусаў, якія легальна жывуць у Італіі — будуць апублікаваныя спецыяльныя правілы падачы дакументаў.
Пасольства падкрэслівае, што ў пераходны перыяд будзе імкнуцца забяспечыць бесперабойную працу сістэмы. Агульныя патрабаванні да афармлення шэнгенскіх віз застануцца без змен.
Чытайце таксама:
Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС
9 краін, якія варта наведаць беларусам у гэтым годзе. Парады ад падарожніка
Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія
Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-2026