Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle
Беларускі брэнд Mark Formelle прадставіў новую калабарацыю, запрасіўшы да супрацоўніцтва мастака з Токіа Накамуру Карамочы. Вынікам гэтай творчай сустрэчы стала льняная калекцыя, у якой, паводле задумы, традыцыйны беларускі матэрыял спалучыўся з японскай філасофіяй і эстэтыкай.
Mark Formelle прадставіў новую ільняную калекцыю. Гэтым разам абралі дызайн у азіяцкім стылі. Брэнд упершыню выпусціў кімано (80 рублёў) і традыцыйныя японскія кашулі. У капсуле прадстаўлены вырабы для жанчын, мужчын і дзяцей. Каляровыя рашэнні калекцыі ў спакойных, пастэльных адценнях.
Асаблівае месца ў калекцыі займаюць футболкі з ілюстрацыямі мастака з Токіа Накамуры Карамочы, якія ён стварыў адмыслова для брэнда.
— Беларускі лён з яго прыроднай фактурай сустракаецца з усходнім поглядам на прыгажосць, а таксама яго ўнікальнай філасофіяй сузірання і павагай да дэталяў. Абедзве культуры аб'ядноўвае ўважлівае стаўленне да ўласнай спадчыны і імкненне перанесці яго ў сучаснасць, — растлумачылі ў кампаніі.