БЕЛ Ł РУС

Парламент Грузіі прыняў папраўкі аб увядзенні новай візы для «лічбавых качэўнікаў»

16.04.2026 / 12:39

Nashaniva.com

Парламент Грузіі ў трэцім чытанні прыняў папраўкі ў закон аб прававым становішчы замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія прадугледжваюць увядзенне новай візы катэгорыі C5 для замежных грамадзян, што працуюць на негрузінскія кампаніі, паведамляе Newsgeorgia.

Будынак парламента ў Тбілісі. Фота: John Elk III / Getty Images

C5 — гэта шматразовая кароткатэрміновая віза тэрмінам дзеяння да пяці гадоў, якая дае права знаходзіцца ў Грузіі да 12 месяцаў.

Разлічваць на атрыманне візы змогуць грамадзяне «бяспечных краін», якія ўязджаюць у краіну з турыстычнымі мэтамі і працуюць дыстанцыйна на кампаніі за мяжой. Візу таксама змогуць атрымаць члены сям’і заяўніка — муж ці жонка і дзеці да 18 гадоў.

На замежнікаў, якія працуюць дыстанцыйна на замежныя кампаніі або выконваюць кароткатэрміновыя прафесійныя задачы ў рамках часовых праектаў, не будуць распаўсюджвацца нормы заканадаўства аб працоўнай міграцыі.

Папраўкі таксама прадугледжваюць выдачу віз у паскораным парадку і ўвядзенне дадатковай падставы для адмовы ў выдачы візы — «дзяржаўная іміграцыйная палітыка». Калі замежніку адмовілі ў выдачы візы па гэтай падставе, рашэнне не падлягае абскарджанню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула