БЕЛ Ł РУС

П'яны аршанец так збіў кіроўцу маршруткі, што той зламаў нагу

16.04.2026 / 14:55

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося мінулай восенню, паведаміла Генпракуратура.

61‑гадовы жыхар Оршы з малым сынам збіраўся з Віцебска вярнуцца ў Оршу на маршрутцы. Але забраніраваў толькі адно месца. Падчас пасадкі ў маршрутку ён быў у нецвярозым стане.

Кіроўца зрабіў яму заўвагу, а мужчына ў адказ нецэнзурна вылаяўся, а пасля ўдарыў кіроўцу кулаком у галаву.

Завязалася бойка, і мужчына штурхнуў кіроўцу — той выпаў з аўтамабіля на пасадачную платформу і ўдарыўся аб бардзюр. У выніку кіроўца атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні: закрытыя пераломы правай нагі.

У выніку справа дайшла да суда, мужчыну інкрымінавалі артыкулы 339 і 155 Крымінальнага кодэкса. На судовым пасяджэнні абвінавачаны цалкам прызнаў віну.

Яго аштрафавалі на 110 базавых велічынь (4,4 тысячы рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула