БЕЛ Ł РУС

Сын беларускага палітэмігранта спрабаваў забіць сябе ў Чэхіі. Ён у коме, а бацька шукае дадатковую кансультацыю беларускіх медыкаў

16.04.2026 / 15:42

Nashaniva.com

Бацька жыве ў іншай краіне, але ўжо прыехаў у бальніцу, дзе ратуюць хлопца.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

У Чэхіі сын беларускага палітычнага эмігранта спрабаваў атруціцца вялікай дозай прэгабаліну — гэтыя лекі прызначаюць пры болях і трывозе. Цяпер хлопец знаходзіцца ў адной з раённых бальніц, ён у рэанімацыі пад ШВЛ. Хлопец у коме, яго ўнутраныя органы працуюць, але мозг часткова пашкоджаны.

Хлопцу аказваюць медыцынскую дапамогу, але бацька хоча пракансультавацца з беларускімі таксіколагамі і неўролагамі, каб пачуць дадатковыя меркаванні спецыялістаў.

«Гэта трагічны выпадак. Офіс дэмакратычных сіл знаходзіцца на сувязі з бальніцай, дзе ляжыць малады беларус, і ягоным бацькам, які цяпер у вымушанай міграцыі ў іншай краіне і які прыехаў у Чэхію, калі толькі стала вядома пра сітуацыю з сынам.

Таксама па просьбе бацькі мы звярнуліся да беларускіх рэпрэсаваных медыкаў, якія пераехалі ў Чэхію па праграме Medevac, да прадстаўніцы ByMedSol і да старшыні асацыяцыі рускамоўных дактароў у Чэхіі Doktor Čechov з просьбай дапамагчы кантактамі таксіколагаў і неўролагаў», — кажа Крысціна Шыянок, кіраўніца Офіса дэмакратычных сіл у Чэхіі.

Чытайце таксама:

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці

Што трэба правяраць беларусам па здароўі пасля Чарнобылю?

Каментары да артыкула