Аператараў мабільнай сувязі будуць штрафаваць за кепскую якасць
У Беларусі ўводзяць адміністрацыйную адказнасць для мабільных аператараў за дрэнную якасць сувязі і невыкананне патрабаванняў да пакрыцця сеткі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media
Паводле інфармацыі Мінсувязі, у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уносяцца змены, паводле якіх аператары могуць атрымліваць штрафы за тое, што не выконваюць устаноўленыя нормы якасці мабільнай сувязі.
Максімальны штраф можа дасягаць 1000 базавых адзинак, што цяпер складае 45 тысяч рублёў.
Асноўныя патрабаванні да якасці сувязі зацверджаныя асобнай пастановай урада. Яны ўстанаўліваюць мінімальную хуткасць мабільнага інтэрнэту ў розных рэгіёнах краіны.
Да канца 2026 года плануецца, што сярэдняя хуткасць інтэрнэту павінна быць не менш за 60 Мбіт/с у Мінску і абласных цэнтрах, 25 Мбіт/с у раённых цэнтрах і 10 Мбіт/с у іншых населеных пунктах.
Да канца 2030 года патрабаванні яшчэ падвысяцца: 135 Мбіт/с у буйных гарадах, 110 Мбіт/с у раённых цэнтрах і 30 Мбіт/с па астатняй тэрыторыі.
Закон пачне дзейнічаць праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама:
Лукашэнка падпісаў закон, якім уводзіцца адказнасць за «прапаганду» бяздзетнасці і гомасэксуалізму
Беларусы сталі масава браць мікрапазыкі
У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G
У Гомелі мужчыну адключылі інтэрнэт, бо ён любіў ездзіць зайцам