БЕЛ Ł РУС

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы

17.04.2026 / 07:21

Nashaniva.com

Асноўная пляцоўка для будаўніцтва шматкватэрных дамоў у Ленінскім раёне — мікрараёны Лошыцы. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў кіраўнік адміністрацыі раёна Раман Мельнік.

Фота: БелТА

— Так, у Лошыцы-9 здадзены апошні аб’ект жыллёвага будаўніцтва (дом № 14 па генплане). Лошыцу-10 папоўняць шэсць дамоў, у прыватнасці першы з іх плануем увесці ў эксплуатацыю ў чэрвені, два дамы знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва, і напрыканцы года пачнём узвядзенне яшчэ аднаго. Дзве новабудоўлі размесцім на месцы недабудаванага паркінга каля вул. Лучыны ў Лошыцы-8, пачатак будаўніцтва — чацвёрты квартал 2026 года, — падзяліўся падрабязнасцямі Раман Мельнік.

Маштабная забудова чакае Лошыцу-5: з’явяцца 20 жылых дамоў, дзіцячыя сады на 190 і на 230 месцаў, школа і паліклініка для дарослых. Асвойваць мікрараён пачнуць ужо ў другім квартале.

Акрамя таго, у планах — узвядзенне аднаго жылога дома на вул. Стралковай і пяці — на вул. Рыбалкі.

— Безумоўна, прымаем меры, каб не дапусціць цяжкасцяў з інфраструктурнымі і сацыяльнымі аб’ектамі. У прыватнасці, у 2021 годзе ў Лошыцы-9 адкрылася сярэдняя школа № 224 на 1 020 навучэнцаў. У кастрычніку 2025‑га адчыніла дзверы дзіцячая паліклініка ў мікрараёне Лошыца-9, разлічаная на 480 наведванняў у дзень, — нагадаў кіраўнік раённай адміністрацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула