ЗША затрымліваюць пастаўкі зброі Еўропе з-за канфлікту ў Іране
Затрымка паставак закране ў тым ліку краіны Балтыі і Скандынавіі.
Комплекс будынкаў Пентагона ў Вашынгтоне. Фота: Hisham Ibrahim / Getty Images
Амерыканскія чыноўнікі праінфармавалі некаторых еўрапейскіх калегаў пра тое, што пастаўкі зброі па раней заключаных кантрактах будуць адкладзены, паколькі вайна з Іранам працягвае вычэрпваць запасы амерыканскіх узбраенняў, паведаміла Reuters са спасылкай на пяць крыніц, знаёмых з сітуацыяй.
Паводле іх звестак, затрымка паставак закране ў тым ліку краіны Балтыі і Скандынавіі. Некаторыя з гэтых краін, як паведамілі крыніцы, мяжуюць з Расіяй.
Частка ўзбраення была набыта еўрапейскімі краінамі па праграме Foreign Military Sales (FMS — праграма ваенных продажаў ЗША іншым краінам), але яшчэ не пастаўлена. Еўрапейскія чыноўнікі скардзяцца, што затрымкі ставяць іх у складанае становішча, перадае Reuters.