БЕЛ Ł РУС

У Кубку Стэнлі могуць згуляць трое беларусаў

17.04.2026 / 08:17

Nashaniva.com

Скончыўся рэгулярны чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі і сфармаваныя пары плэй-оф (Кубка Стэнлі).

«Пітсбург» пяць разоў браў Кубак Стэнлі. Фота: Rich Graessle/NHL via Getty Images

Усходняя канферэнцыя

Заходняя канферэнцыя

Такім чынам, у плэй-оф могуць згуляць тры беларусы: брамнік Аляксей Коласаў («Філадэльфія»), а таксама два абаронцы — Уладзіслаў Калячонак («Далас») і Ілля Салаўёў («Пітсбург»).

Але толькі Салаўёў знаходзіцца ў размяшчэнні асноўнай каманды, а Калячонак і Коласаў знаходзяцца ў камандах Амерыканскай хакейнай лігі, апошні раз яны гулялі ў НХЛ у снежні (Калячонак) і студзені (Коласаў).

Першы матч «Філадэльфіі» і «Пітсбурга» пройдзе 19 красавіка, серыя ідзе да чатырох перамог.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула