Зламаўся цягнік Гомель — Мінск
Здарэнне адбылося на перагоне Чырвоны Бераг — Цялуша.
Цягнік №757 Гомель — Мінск, які адпраўляўся з Гомеля ў 7:28 і павінен быў прыбыць у Мінск у 10:42, па тэхнічных прычынах (няспраўнасць электрацягніка) спынены на перагоне Чырвоны Бераг — Цялуша, паведамляе Белчыгунка.
На перагон накіраваны дапаможны лакаматыў.
Меркаваны час спазнення цягніка на канцавую станцыю складзе 1 гадзіну 40 хвілін.