БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскай вобласці зафіксаваныя два смяротныя выпадкі атручвання алкаголем — па пяць праміле

17.04.2026 / 10:30

Nashaniva.com

Пра выпадкі напісаў Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У канцы студзеня 45‑гадовага магілёўца мёртвым у кватэры знайшоў бацька.

Згодна з вынікамі судова-медыцынскай экспертызы, смерць мужчыны наступіла ад вострага атручвання этылавым спіртам — 5,3 праміле.

У сярэдзіне лютага ў Асіповічах на чыгуначным вакзале падчас абходу пасажырскага цягніка работнікі выявілі ў вагоне на падлозе цела 52‑гадовага мужчыны. У крыві загінулага быў выяўлены этылавы спірт у канцэнтрацыі 5,1 праміле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула