У Вільні таксама пройдзе «Чарнобыльскі шлях»
26 красавіка будзе адзначацца 40‑я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
А 12‑й гадзіне каля помніка «Маці Чарнобыля» ў Парку Сапегаў адбудзецца цырымонія ўскладання кветак з удзелам дыпламатаў і прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай.
Пройдзе забег і велапрабег ад помніка «Маці Чарнобыля» да плошчы Вінцаса Кудзіркі.
А 13‑й чакаецца мітынг і канцэрт з удзелам беларускіх і літоўскіх палітыкаў на плошчы Вінцаса Кудзіркі.
Раней анансаваліся акцыі 26 красавіка ў Варшаве і Беластоку.