БЕЛ Ł РУС

У Варшаўскім універсітэце пройдзе сустрэча з Алесем Бяляцкім

20.04.2026 / 08:08

Nashaniva.com

Studium Europy Wschodniej, «Вясна» і Беларускі ПЭН запрашаюць на публічную сустрэчу з заснавальнікам і кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.

Фота: Вясна

Сустрэча адбудзецца 20 красавіка а 17:30 у гістарычным корпусе Варшаўскага ўніверсітэта (Krakowskie Przedmieście 26/28, «Stary BUW», уваход праз галоўную браму ўніверсітэта).

Гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з чалавекам, які на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў эпіцэнтры барацьбы за праўду, правы чалавека, культуру і незалежнасць. За сваю праваабарончую дзейнасць Алесь Бяляцкі правёў у зняволенні ў сукупнасці больш за сем з паловай гадоў. Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць праваабаронцу свае пытанні.

Таксама можна будзе набыць кнігу Алеся Бяляцкага і атрымаць аўтограф.

Удзел у мерапрыемстве патрабуе папярэдняй рэгістрацыі, а для ўваходу на сустрэчу трэба мець пасведчанне асобы з фотаздымкам. Колькасць месцаў абмежаваная.

Уваход у залу будзе адкрыты з 17:00. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула