БЕЛ Ł РУС

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву

17.04.2026 / 14:48

Nashaniva.com

Зброя дала збой.

Позна ўвечары 16 красавіка ў Шуміліна за хуліганства затрымалі ўшчэнт п'янага мясцовага жыхара — 2 праміле. Ён папрасіў выклікаць хуткую дапамогу і ў суправаджэнні супрацоўніка міліцыі паехаў у бальніцу.

Там ён пасварыўся з медработнікамі. А ў нейкі момант пачалася тузаніна з міліцыянерам. На відэа відаць, як спакойна назіраюць за гэтым медыкі.

П'яны мужчына забраў у міліяцыянера пісталет, накіраваў зброю яму на галаву і націснуў на спускавы кручок.

Стрэл па нейкіх прычынах не адбыўся.

Міліцыянер выбіў зброю з рук нападніка, той кінуўся на ўцёкі. Урэшце яго затрымалі.

Заведзена крымінальная справа за замах на забойства супрацоўніка міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула