БЕЛ Ł РУС

Беларус з забаронай на ўезд змяніў прозвішча і два гады ездзіў у Польшчу

18.04.2026 / 07:46

Nashaniva.com

Беларусу забаранілі ўезд у Польшчу і краіны Шэнгенскай зоны, але ён прыдумаў спосаб абыйсці забарону.

Фота: Straż Graniczna

Схема дзейнічала два гады, пакуль яго не затрымалі, піша Reform.news са спасылкай на Słowo Podlasia.

Калі беларусу Руслану Б. забаранілі ўезд у Польшчу і Шэнген, ён узяў прозвішча маці, атрымаў новы пашпарт і працягнуў падарожнічаць.

З лютага 2024 года па студзень 2026 года ён здзейсніў каля дзясятка паездак праз пункт пропуску ў Тарэспалі і варшаўскі аэрапорт.

Урэшце беларуса затрымалі. Суд над ім адбыўся ў раённым судзе Бяла-Падляскі. 41‑гадовага мужчыну прызналі вінаватым у неаднаразовым незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы з выкарыстаннем падману. Суд расцаніў усе паездкі як адно працяглае злачынства.

Беларуса прыгаварылі да шасці месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. У выпадку паўторнага парушэння ён сутыкнецца з больш сур’ёзнымі наступствамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула