БЕЛ Ł РУС

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны

18.04.2026 / 08:18

Nashaniva.com

Смерць наступіла на працягу года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У лесе ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці быў знойдзены труп жанчыны.

Паводле папярэдніх звестак, ёй было ад 18 да 40 гадоў, рост каля 170 см, смерць наступіла на працягу года, паведамляе прэс-служба МУС.

МУС просіць грамадзян, якія могуць валодаць звесткамі аб абставінах гібелі, а таксама тых, чые сваякі і знаёмыя, што адпавядаюць апісанню, зніклі без вестак у названы перыяд часу, паведаміць па тэлефонах:

+375-29-715-06-02

+375-29-713-27-60

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула