Упершыню ў матчы вышэйшай лігі галоўным арбітрам прызначана жанчына
Судзіць сустрэчу чацвертага тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж дзяржынскім «Арсеналам» і бабруйскай «Белшынай» будзе Вольга Блоцкая.
Фота: Беларускі футбол
Яе асістэнты — Юрый Хомчанка і Алеся Гутнік, чацвёрты арбітр — Арцём Ясель, піша «Беларускі футбол».
Матч пройдзе 20 красавіка а 16:00 на стадыёне «Гарадскі» ў Барысаве.
Раней жанчыны прыцягваліся да матчаў вышэйшай лігі ў ролі памочнікаў суддзі, а Вольга працавала галоўным арбітрам на Кубку Беларусі па футболе.
Напрыклад, на сустрэчы 1/16 фіналу Кубка краіны, у якой «Слонім» у серыі пасляматчавых пенальці перамог гродзенскі «Нёман».