БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прывезлі мініяцюрныя электракары, якія каштуюць менш за 8500 даляраў

18.04.2026 / 14:05

Nashaniva.com

Мікраэлектракар мае даўжыню ўсяго 3000 мм, а шырыню — каля паўтара метра. Але аўтамабіль разлічаны на чатырох чалавек.

Bestune Xiaoma. Фото: «ФелОкт-сэрвіс»

Афіцыйны дылер FAW Bestune у Беларусі «ФелОкт-сэрвіс» прывёз абноўлены сіцікар Bestune Xiaoma. У мінулым годзе кампанія ўжо прадстаўляла такія машыны, пазіцыянуючы іх як варыянт і для звычайных грамадзян, і для шматлікіх службаў дастаўкі. Мікраэлектракар мае даўжыню ўсяго 3000 мм, а шырыню — каля паўтара метра. Але, нягледзячы на памеры, аўтамабіль разлічаны на чатырох чалавек, піша Office.life.

Пад капотам — электраматор ад кампаніі Shuanglin магутнасцю 27 або 41 к.с. у залежнасці ад версіі. Максімальная хуткасць — 100 км/г, а запас ходу на адной зарадцы абяцаюць ад 170 да 222 км у залежнасці ад ёмістасці батарэі. Важная асаблівасць Xiaoma — магчымасць зарадкі ад стандартнай бытавой разеткі, а сярэдні расход энергіі складае 8,8 кВт⋅г на 100 км, гэта значыць каля 3,5 рубля на сотню кіламетраў.

Bestune Xiaoma. Фото: «ФелОкт-сэрвіс»

Абмежаваную партыю незвычайных электрамабіляў прадаюць за 23,9 тыс. рублёў. На машыну прадугледжана заводская гарантыя на 2 гады або 60 тыс. км. У цэлым жа такія электракары будуць каштаваць ад 25,9 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула