БЕЛ Ł РУС

Лаўроў: Аднаўленне перамоваў з Украінай «не з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін»

18.04.2026 / 14:10

Nashaniva.com

Пра гэта кіраўнік МЗС Расіі паведаміў на Антальскім дыпламатычным форуме, паведамляе «Дождь».

Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Паводле яго слоў, «Масква нікому не навязвала» перамовы, і іх аднаўленне «не з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін для Расіі».

Пры гэтым Лаўроў адзначыў, што Расія «ўспрымае пазітыўна магчымасць аднаўлення перамоваў у Стамбуле».

Нагадаем, што перамоўны працэс з удзелам ЗША спыніўся ў канцы лютага. У пачатку сакавіка меўся адбыцца чарговы раўнд у Абу-Дабі, але ён быў адменены з-за сітуацыі вакол Ірана і з таго часу не аднаўляўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула