На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ
У Віцебску на Ратушы з’явілася новая гарадская скульптура — фігурка пажарніка-назіральніка. Яе паставілі на агляднай пляцоўцы вежы, пішуць «Витебские вести».
Месца для размяшчэння скульптуры выбралі не выпадкова. У XIX стагоддзі і да пачатку XX стагоддзя Ратуша выкарыстоўвалася як пажарны назіральны пункт. Там кругласутачна дзяжурыў чалавек, які сачыў за горадам, каб своечасова заўважыць дым або агонь. Гэта было асабліва важна, бо ў той час большасць будынкаў у Віцебску былі драўляныя, і пажары маглі хутка распаўсюджвацца.
Мініяцюрны вобраз пажарніка стварыў скульптар Сяргей Сотнікаў.
Гэта ўжо пятая мініяцюрная скульптура, устаноўленая ў Віцебску ў межах спецыяльнага гарадскога праекта, які пачаўся ў 2025 годзе. Раней у горадзе з’явіліся іншыя фігуркі, у тым ліку закаханая пара на Пушкінскім мосце, а таксама персанажы «Захавальнік гісторыі», «Фатограф» і «Мастак» у гістарычным цэнтры.
Чытайце таксама:
У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ
Дзе ў Мінску можна ўбачыць скульптуры коней — сімвалаў 2026 года