На наступным тыдні будуць дажджы, туманы і нават мокры снег
На наступным тыдні, з 20 па 26 красавіка, надвор’е ў Беларусі будзе няўстойлівае: чакаюцца пахаладанне, дажджы, туманы, а ў асобныя дні нават мокры снег, спрагназаваў у эфіры АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
У пачатку тыдня краіна яшчэ будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці высокага ціску, але паступова пачне паступаць халоднае і вільготнае паветра з поўначы.
У панядзелак месцамі, пераважна на ўсходзе, магчымыя невялікія дажджы. Уначы і раніцай месцамі з’явіцца туман. Тэмпература ноччу можа апускацца да мінусавых значэнняў на паўночным усходзе, удзень будзе каля +8…+12.
У аўторак стане яшчэ больш прахалодна. На паўднёвым усходзе пройдуць дажджы, а ўначы і раніцай магчымы нават мокры снег. У іншых рэгіёнах будзе пераважна без істотных ападкаў, але захаваюцца высокая вільготнасць і туманы. Днём тэмпература складзе прыкладна +5…+11.
У сераду надвор’е істотна не зменіцца: будзе воблачна з праясненнямі, без ападкаў, але з туманамі ўначы і раніцай. Тэмпература ноччу ад невялікага мінусу да +3, удзень — да +15 у заходніх раёнах.
З чацвярга пачне паступова цяплець. У краіну прыйдуць больш цёплыя і вільготныя паветраныя масы, якія прынясуць кароткачасовыя дажджы. Уначы стане цяплей — да +3…+7, удзень — да +13…+17.
У пятніцу ў большасці раёнаў будзе без ападкаў, з пераменнай воблачнасцю і цёплым ветрам. Тэмпература днём дасягне +10…+17.
У выхадныя надвор’е зноў стане больш няўстойлівым. У суботу і нядзелю магчымыя дажджы, захаваецца пераменная воблачнасць і даволі высокая вільготнасць. Уначы і раніцай месцамі туманы. Пры гэтым тэмпература застанецца даволі камфортнай: у суботу да +20 на поўдні, у нядзелю — каля +10…+17.
У цэлым тыдзень будзе пераменлівым: ад начных замаразкаў і магчымых сняжынак у яго пачатку да больш цёплага і вясновага надвор’я напрыканцы.
Чытайце таксама:
У Беларусі прыгожа зацвіў рапс
«Я называю іх «маленькія Рабавы». Як паўліны пад Мінскам прадказваюць надвор'е