Белчыгунка прызначыла на перыяд вясновых свят больш за 100 дадатковых цягнікоў
Раней паведамлялася, што дадатковых цягнікоў будзе 40, але ўрэшце было вырашана на перыяд да 12 мая дадаць яшчэ 60.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: rw.by
У цэлым у міжнародных зносінах ва ўзаемадзеянні з Расійскімі чыгункамі БЧ прызначыла 20 дадатковых паяздоў па напрамках «Мінск — Санкт-Пецярбург» і «Брэст — Масква».
У міжрэгіянальных зносінах будзе курсаваць каля 80 дадатковых паяздоў па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: «Мінск — Брэст», «Мінск — Калінкавічы — Гомель», «Мінск — Магілёў», «Мінск — Пінск».
Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі, час іх адпраўлення і кошт праезду можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.
Чытайце таксама:
На святы Беларуская чыгунка прызначыць больш за 40 дадатковых цягнікоў
Будынак вакзала ў Віцебску зноў спрабуюць прадаць з аўкцыёну