БЕЛ Ł РУС

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд

19.04.2026 / 09:24

Nashaniva.com

На пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай мяжы служыць вальфхунд (воўчы сабака) — гэта гібрыд свойскага сабакі (часта нямецкай аўчаркі) і ваўка. Жывёліну завуць Стэла, яна такая адзіная ў памежнай службе Беларусі, паведамляе sb.by.

Скрыншот з відэа

Стэла займае сваю «пасаду» ўжо 6 гадоў. Паколькі такія жывёліны звычайна служаць да 8 гадоў, ёй ужо рыхтуюць пераемніка. Ім стане дачка Стэлы — такі ж чэхаславацкі влчак (афіцыйная назва пароды) па імені Тайга.

«Вальфхунд адрозніваецца ад іншых сабак не толькі знешнасцю, але і паводзінамі: пакуль іншыя сабакі спяшаюцца мяне абнюхаць ці аббрахаць, Стэла глядзіць спакойна, сур'ёзна і ўпэўнена. Як чалавек. Інтэлект у такіх сабак сапраўды на ўзроўні людзей, таму і дрэсура адбываецца складаней», — гаворыцца ў сюжэце.

Чэхаславацкі влчак быў выведзены ў 1950‑я гады спецыяльна для патрэб сілавікоў, каб спалучаць у сабе вынослівасць і чуццё ваўка і высокую здольнасць для навучання нямецкай аўчаркі. 

Чытайце таксама:

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Каментары да артыкула