У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом
Фота і відэа будынка, з якога ідзе густы чорны дым, з'явілася ў сацсетках.
Паведамляецца, што гарыць двухпавярховы будынак, дым з якога відаць з розных частак горада.
На месцы здарэння ўжо працуюць супрацоўнікі МЗС.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала няспраўная праводка.
Паводле афіцыйнага паведамлення МНС, гэты пажар адбыўся ў Мінску на вуліцы Качынскай. Гэта зусім побач з пасёлкам Ждановічы. Загаранне ахапіла дах будынка па ўсёй плошчы.
Пацярпелых няма. Пасля тушэння ратавальнікі праводзяць праліўку і разборку канструкцый даху, каб выключыць паўторнае ўзгаранне.
На месцы працавалі 7 адзінак тэхнікі МНС.