Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам
Эрык жыве «сваё найлепшае жыццё ў цудоўных людзей з маляўнічымі прагулкамі па лясах, азёрах ды гарах» у Чэхіі разам з сябрамі Насты. Яму ўжо 10 гадоў.
Наста Лойка з Эрыкам. Фота: Ірына Арахоўская
Праваабаронца Наста Лойка, якая правяла за кратамі больш за 3,5 года і была вызваленая ў сакавіку 2026 года, упершыню ўбачылася са сваім сабакам Эрыкам. Яна баялася, што больш ніколі не сустрэнецца з ім.
Наста ўбачылася з сабакам праз відэасувязь. Апошнія гады той жыве «сваё найлепшае жыццё ў цудоўных людзей з маляўнічымі прагулкамі па лясах, азёрах ды гарах» у Чэхіі разам з сябрамі Насты.
«Мы вырашылі не цягнуць яго да мяне ў Варшаву. Я чакаю на легалізацыю, праязны дакумент — і адразу паеду яго праведаць. А пакуль я гуляю па раніцах з новай сяброўкай [Ірыны Арахоўскай] з сабачага прытулку, гэта Мешы, напішу пра яе наступны пост. Мне вельмі пашанцавала з сяброўствам і сацыяльнай падтрымкай. Любоў і салідарнасць сапраўды ратуюць свет», — напісала Наста Лойка.