БЕЛ Ł РУС

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ

20.04.2026 / 08:01

Nashaniva.com

На прадпрыемстве, якое размешчанае на чарнаморскім узбярэжжы Краснадарскага краю, зноў узнік маштабны пажар.

Папярэдні ўдар па гэтым НПЗ быў нанесены ноччу 16 красавіка.

Тады таксама пасля серыі выбухаў там пачаўся моцны пажар, які працягваўся тры дні.

Гэты завод з'яўляецца часткай адзінага комплексу з буйным марскім тэрміналам. Праз яго ідуць маштабныя пастаўкі нафтапрадуктаў на экспарт, што робіць яго ключавым вузлом для эканомікі Расіі. Асноўную частку даходаў расійскі бюджэт атрымлівае ад экспарту нафты, нафтапрадуктаў і газу.

Расійскія ваенкары звязваюць усё большую эфектыўнасць украінскіх удараў з вычарпаннем запасаў зенітных ракет для комплексаў «Панцыр».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула