У Расіі незадаволены «Савушкавым прадуктам» і «Сервалюксам»: у іх тварагу знайшлі небяспечнае рэчыва
Рассельгаснагляд паведаміў, што ўвёў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў «Смалявічы малако» і «Савушкаў прадукт», якія ўваходзяць у групы кампаній «Сервалюкс» і «Санта».
Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»
Сцвяржаецца, што ў тварагу гэтых вытворцаў знайшлі рэшткавае ўтрыманне альбендазола сульфона. Гэты ветырынарны прэпарат супраць глістоў.
«Вынікі пацверджаны ў ходзе маніторынгавых даследаванняў беларускай малочнай прадукцыі, якая паступае на расійскі рынак.
Па ўсіх выяўленых выпадкаў у адрас ветэрынарнай службы Беларусі накіраваны паведамлення аб прыняцці неабходных мер па недапушчэнні падобных парушэнняў», — заявіў Рассельгаснагляд.
Альбендазола сульфон можа выклікаць у чалавека праблемы са страваваннем і алергічныя рэакцыі. Пры частым ужыванні прадуктаў з рэшткамі рэчыва ёсць рызыка таксічнага ўздзеяння на печань.