Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну
«Калос на гліняных дэмаграфічных нагах».
Эканаміст Леў Львоўскі больш небяспечнай за Расію краінай лічыць Кітай. У перадачы «Гадзіннічак цікае» ён тлумачыць свой пункт гледжання:
«Я перакананы, што тыя працэсы ўнутраныя, якія прывялі Расію да гэтай вайны, у Кітаі яны ўсе ёсць, і яшчэ памножаныя на 10. (…) Кітай — гэта такі калос на гліняных дэмаграфічных нагах, гэта гіганцкая краіна з суперстарэючым насельніцтвам з-за палітыкі аднаго дзіцяці, якая ў іх доўга працягвалася. Кітай — гэта краіна, натуральна, аўтакратычная, дзе за апошні час усе прывыклі з кожным годам жыць лепш і лепш, усе прывыклі да эканамічнага росту, таму ніхто не ставіў пад пытанне дзеянні таварыша Сі Цзіньпіна. І як толькі гэта ўсё пачне ламацца, калі пачнуцца праблемы з дэмаграфічнай нагрузкай, з тым, што няма эканамічнага росту, то на што будзе гатовы ісці ўрад Кітая, каб неяк адцягнуць увагу народа…»
«Яны захопяць Тайвань», — заўважыў Шрайбман і дадаў, што на гэтым ваенны паход Кітая скончыцца.
Львоўскі з ім не пагадзіўся, адзначыўшы, што ў Кітая шмат спрэчных тэрыторый з суседзямі.