БЕЛ Ł РУС

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана

20.04.2026 / 21:41

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Ізраіля ў выніку выбачыўся за гэта.

Тое самае фота

У сеціве разышлося фота, на якім ізраільскі салдат б’е кувалдай па статуі Ісуса Хрыста ў паўднёвым Ліване. Статуя знаходзілася каля прыватнага дома на ўскраіне вёскі Дэбель, дзе яшчэ заставаліся жыхары.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху ў выніку выбачыўся за гэта.

«Учора, як і пераважная большасць ізраільцян, я быў ашаломлены і засмучаны, даведаўшыся, што салдат ЦАХАЛ пашкодзіў каталіцкі рэлігійны сімвал у паўднёвым Ліване. Я асуджаю гэты ўчынак самым рашучым чынам. Ваенныя ўлады праводзяць крымінальнае расследаванне па гэтай справе і прымуць адпаведныя жорсткія дысцыплінарныя меры ў дачыненні да парушальніка», — напісаў Нетаньяху ў сацсетцы X па-англійску.

«Мы выказваем шкадаванне з нагоды гэтага інцыдэнту і за любы боль, які гэта прычыніла вернікам у Ліване і ва ўсім свеце».

Міністр замежных спраў Ізраіля Гідэон Саар заявіў: «Мы прыносім прабачэнні за гэты інцыдэнт кожнаму хрысціяніну, чые пачуцці былі закрануты».

Армія абароны Ізраіля паведаміла, што паводзіны іх салдата несумяшчальныя з тымі каштоўнасцямі, якія павінны быць у вайскоўцаў, і да датычных будуць прыняты адпаведныя меры. Статую абяцаюць аднавіць і вярнуць на месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула