БЕЛ Ł РУС

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?

20.04.2026 / 21:58

Nashaniva.com

У Threads абмяркоўваюць, ці многія беларусы садзілі бульбу ў гэтыя вялікія выходныя. Тыя, хто жыве на поўдні краіны, справаздачацца, што ўжо паспелі пасадзіць. А ў цэнтральнай Беларусі і ў паўночнай яшчэ чакаюць пацяплення.

«Беларусы, ці пасадзілі вы ўжо картоплю? Мы на Палессі так», — пішуць у пасце.

«Мы на Піншчыне два тыдні як пасадзілі, ужо першыя ўзышлі. Сёння пасеяла агуркі ў грунт, праўда, пад плёнку», — дзеляцца ў каментарах.

«Сёння пасадзiлi. Сорт бульбы «Манiфест» i «Скарб». Гродзенская вобласць».

«Мы яшчэ не, у першых чыслах мая нас яшчэ гэта чакае», — пішуць іншыя.

«На Случчыне яшчэ не».

«Мінская вобласць, яшчэ толькі падрыхтоўчыя работы».

«У нас на Докшыччыне яшчэ тыдні два чакаць трэба, бо ўначы -3 сёння было».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула