БЕЛ Ł РУС

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

20.04.2026 / 22:48

Nashaniva.com

У школах высокі попыт на настаўнікаў фізікі і матэматыкі, педагогаў пачатковай адукацыі.

Размеркаванне ў БДПУ. Фота: «Мінск-Навіны»

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка пачалося размеркаванне будучых настаўнікаў.

«Плануем накіраваць на першыя працоўныя месцы каля 760 выпускнікоў, з іх 50% — у сталіцу, 40% — у Мінскую вобласць, і 10% — у іншыя рэгіёны краіны»,

расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» прарэктар БДПУ Аляксандр Францкевіч.

На кожнага студэнта прыпадаюць дзве-тры заяўкі ад працадаўцаў. Ёсць і вельмі запатрабаваныя спецыяльнасці. Напрыклад, высокі попыт на настаўнікаў фізікі і матэматыкі, педагогаў пачатковай і дашкольнай адукацыі.

Многія выпускнікі спыняюць выбар на новых школах і дзіцячых садках.

З чацверакурснікаў Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ (іх крыху больш за 100 чалавек) 80% застануцца ў Мінску.

«Сёлета выпускаем па чатырох спецыяльнасцях: «Алігафрэнапедагогіка», «Сурдапедагогіка», «Тыфлапедагогіка», «Лагапедыя». Колькасць вакансій перавышае колькасць выпускнікоў. Патрэба ў сталіцы велізарная. У рэгіёны змаглі адправіць толькі мэтавікоў», — распавяла дырэктарка Інстытута Вера Хітрук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула