БЕЛ Ł РУС

Арыну Сабаленка прызналі спартсменкай года на прэстыжнай прэміі

20.04.2026 / 23:23

Nashaniva.com

На цырымоніі тэнісістка была ў доўгай бліскучай сукенцы, расшытай паеткамі, з глыбокім выразам збоку.

Арына Сабаленка з жаніхом на ўручэнні прэміі Laureus World Sports Awards. Фота: Patricia J. Garcinuno / Getty Images for Laureus

Чатырохразовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема» і першая ракетка свету Арына Сабаленка прызнана «Спартсменкай года» па версіі прэстыжнай міжнароднай прэміі Laureus World Sports Awards, піша championat.com.

Уручэнні прэміі праходзіла ў Мадрыдзе (Іспанія). Сабаленка на цырымоніі была ў доўгай бліскучай сукенцы, расшытай паеткамі, з глыбокім выразам збоку і з серабрыстай сумачкай «Гуччы» (спартоўка нядаўна стала амбасадарам гэтага люксавага брэнду).

З тэнісісткай за званне канкурыравалі:

Статуэтка прэміі Laureus Awards распрацавана і выраблена люксавым брэндам Cartier.

Шорт-лісты намінацый Laureus фарміруюцца шляхам галасавання больш чым 1000 спартыўных СМІ з больш як 70 краін. Пасля гэтага Сусветная спартыўная акадэмія Laureus выбірае пераможцаў з дадзеных шорт-лістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула