БЕЛ Ł РУС

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі

21.04.2026 / 10:47

Nashaniva.com

Пакуль ён праходзіць рэгістрацыю. У медустановах ён можа з’явіцца да канца года.

У Беларусі пачаўся сезон цвіцення — выпрабаванне для алергікаў.

Знайсці алерген дапамагае аналіз крыві. Яшчэ ёсць скурныя пробы. На невялікія драпіны наносяць алергены і праз 20 хвілін ацэньваюць рэакцыю. Пачырванела — значыць, ёсць адчувальнасць.

Як паведамляе news.by, у Акадэміі навук пайшлі далей. Беларускія навукоўцы стварылі біячып. Замежныя аналагі каштуюць плюс-мінус 1 тысяч рублёў за тэст. Паслуга з беларускай распрацоўкай абыдзецца пацыенту на 200 рублёў.

На гэтым біячыпе знаходзяцца дробныя кропкі, якія ўтрымліваюць алергены. Усяго 200 штук. На яго наносіцца кроў пацыента, дадаюцца іншыя неабходныя рэагенты. І такім чынам спецыяліст выяўляе патэнцыйнага вінаватага ў праблемах.

Тэст бязбольны, хуткі і дакладны, абяцаюць навукоўцы. Зараз чып праходзіць рэгістрацыйныя выпрабаванні, да канца года будзе ўведзены ў практыку.

«Мы плануем першым часам выконваць дыягностыку толькі ў нас. Але ў наступным мы вельмі спадзяёмся, што дадзены чып мы зможам рэалізоўваць у лабараторыях па ўсёй краіне. Вельмі важна: мы можам мяняць спектр. І калі мы ў Беларусі паспяхова гэты чып запусцім у клінічную практыку, то, магчыма, мы зможам яго таксама рэалізаваць на экспарт. Але для гэтага нам неабходна чып адаптаваць пад канкрэтную краіну. Умоўна пад Паўднёвую Амерыку. Там будзе зусім іншы спектр алергенаў. Мы гэта зможам зрабіць», — сказаў Андрэй Ганчароў, дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула