БЕЛ Ł РУС

Дзе ў Беларусі ўжо працуе 5G

21.04.2026 / 17:01

Nashaniva.com

Сетка 5G ужо працуе ў Мінску і ўсіх абласных цэнтрах, апроч Гродна, дзе трэба даналадзіць абсталяванне.

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач у эфіры СТБ.

Ствараць сетку сувязі пятага пакалення ў Беларусі пачалі ў красавіку 2025 года. У канцы мінулага года да 5G сталі падключаць у Мінску.

Але не на ўсіх тэлефонах можна скарыстацца 5G.

«У першую чаргу Apple, якая абмежавала на айфонах прашыўкай магчымасць выкарыстання 5G. І ў тым ліку Samsung. Але Samsung абяцаў у бліжэйшы час усё ж такі абнавіць прашыўку, каб абаненты маглі адчуць усе перавагі», — патлумачыў Павел Ткач.

У сельскай мясцовасці працягваюць будаваць сеткі 4G і 3G. Па выніках 2025 года прырост ёмістасці сеткі сотавай сувязі перавысіў рост хуткасці спажывання трафіку. Звычайна гэта было наадварот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула