БЕЛ Ł РУС

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў

21.04.2026 / 18:09

Nashaniva.com

Турэцкі палітык Орхан Аўджы стаў вядомым пасля свайго прызначэння кіраўніком раённага аддзялення партыі Huzur у рэгіёне Карлыова (правінцыя Бінгёль) у Турцыі.

Фота: сацсеткі

Увагу людзей прыцягнулі яго незвычайныя густыя вусы. Фота палітыка разышлося па сацсетках.

У сацсетках жартуюць, што гэта наступствы перасадкі валасоў (Турцыя знакамітая гэтымі аперацыямі) і затое ніхто не зможа прачытаць па вуснах, што кажа палітык

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула