БЕЛ Ł РУС

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа

21.04.2026 / 19:13

Nashaniva.com

Так яны спадзяваліся пераканаць адміністрацыю Трампа не пагаджацца з тэрытарыяльнымі патрабаваннямі Расіі.

Фота: Joe Raedle/Getty Images

Украінскія чыноўнікі прапаноўвалі назваць частку Данбаса ў гонар Дональда Трампа — «Донілэндам», паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы.

У дакументах гэта назва ніколі не фігуравала. Аднак падчас мірных перамоў украінскія чыноўнікі прапаноўвалі назваць «Донілэндам» частку Данецкай вобласці, якая знаходзіцца пад кантролем Украіны.

Спачатку гэты тэрмін згадалі часткова жартам, а пасля выкарыстоўвалі яго на кансультацыях.

Украіна таксама прапаноўвала стварыць на частцы Данбаса паўаўтаномную міні-дзяржаву са статусам свабоднай эканамічнай зоны — гэта называлі «мадэль Манака»

Гэта сітуацыя, піша выданне, паказвае, як урады краін свету «апелююць да ганарыстасці Трампа, каб заручыцца падтрымкай амерыканскай моцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула