БЕЛ Ł РУС

На модным паказе ў Мінску ўвядуць строгі дрэс-код. Калі парушыш, білет анулююць

21.04.2026 / 20:22

Nashaniva.com

На папярэднім паказе дызайнерка Алена Ацапкіна была ў сукенцы з галавой казулі.

Дызайнерка Алена Ацапкіна ў эпатажным уборы. Фота: hard_marks / Instagram

У чэрвені ў Мінску пройдзе модны паказ Fashion Fabrique. Мерыпрыемства арганізуецца ў трэці раз. Трапіць туды зможа не толькі свецкая тусоўка, але і тыя, хто ў яе не ўваходзіць, — па квітках. Як расказала Smartpress.by заснавальніца і прадзюсар праекта Ядвіга Чайкоўская, будзе строгі дрэс-код.

За парушэнне дрэс-кода квіток ці запрашэнне могуць ануляваць.

«Калі чалавек прыходзіць у чырвоным, калі зададзена палітра з белых, бэжавых, карычневых і чорных таноў, гэта счытваецца як непавага да праекта і спроба перацягнуць увагу на сябе. Да таго ж дрэс-код — гэта не фармальнасць, а частка агульнай карцінкі, над якой працуе каманда: ад стылістаў да відэаграфаў. І калі кожны прыйдзе «ў чым захоча», яна разваліцца», — тлумачыць Чайкоўская.

Пры гэтым смелыя вобразы гасцей каманда праекта не забараняе.

Поўны спіс удзельнікаў чэрвеньскага моднага паказу пакуль не разгалошваецца, але ўжо вядомы хэдлайнер шоу — ZNWR. У апошнія гады брэнд у лакальных паказах не ўдзельнічаў, засяродзіўшыся ў асноўным на працы па-за межамі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула