БЕЛ Ł РУС

Іран канчаткова адмовіўся ад перамоў з ЗША. Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне

21.04.2026 / 23:23

Nashaniva.com

Прадстаўнікі Ірана адмовіліся прысутнічаць на перамовах з ЗША, якія былі запланаваны на 22 красавіка ў Ісламабадзе (Пакістан), паведамляе іранскае агенцтва Tasnim.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Majid Saeedi/Getty Images

Іран паведаміў амерыканскаму боку праз пакістанскага пасярэдніка, што не прыедзе ў Ісламабад. На дадзены момант ніякіх перспектыў удзелу ў перамовах няма, піша агенцтва.

Іран заявіў, што ў цяперашняй сітуацыі лічыць удзел у перамовах марнаваннем часу, паколькі ЗША «перашкаджаюць дасягненню любога прымальнага пагаднення». Таму Іран не будзе ўдзельнічаць у «амерыканскім шоу».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваю чаргу абвясціў, што па просьбе Ірана падоўжыў рэжым спынення агню і перамір'е, пакуль Іран не прадставяць свой мірны план.

Трамп знайшоў для таго апраўданне: таму што кіраўніцтва Ірана расколатае.

«Зыходзячы з таго, што кіраўніцтва Ірана сур’ёзна расколатае, што не нечакана, і па просьбе фельдмаршала Асіма Муніра і прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа, нас папрасілі прыпыніць нашы атакі на дзяржаву Іран да таго часу, пакуль іх лідары і прадстаўнікі не змогуць выпрацаваць адзіную прапанову. У сувязі з гэтым я распарадзіўся, каб нашы ўзброеныя сілы працягвалі блакаду і ва ўсіх астатніх адносінах заставаліся гатовымі і здатнымі, і, адпаведна, працягнуць спыненне агню да таго часу, пакуль іх прапанова не будзе прадстаўленая і абмеркаванні не будуць завершаныя тым ці іншым чынам», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social. 

Такім чынам, сітуацыя вакол Ірана застаецца падвешанай, цэны на нафту — высокімі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула