Абвешчаны доўгі ліст прэміі Арсенневай
Абвешчаны сёлетні спіс прэтэндэнтаў на званне найлепшай паэтычнай кнігі 2025 года, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
Сёлета гэта 10 кніг паэзіі:
— «2/3» — Фелікс Аксёнцаў.
— «Анатомія» — Артур Камароўскі.
— «Нетутэйшая далечыня» — Ігар Кулікоў.
— «Хроніка адмаўлення пустаты» — Ілля Кульбіцкі.
— «Той, хто смяецца» — Ілона Мядунка.
— «Праспект Нежалезнасці» — Мікіта Найдзёнаў.
— «Кровазварот» — Юлія Цімафеева.
— «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007—2025» — Макс Шчур.
— «Надзейны сродак ад прывідаў» — Ганна Янкута.
— «Śviata žyćcia» — Frydrych Samotny.
У поўным спісе было 19 кніг.
Фінал прэміі адбудзецца 27 мая.