БЕЛ Ł РУС

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

22.04.2026 / 08:55

Nashaniva.com

Мядзведзі былі заўважаныя на полі недалёка ад вёскі Кавалі. 

Мядзведзі, здаецца, таксама заўважылі, што іх здымаюць, і нават пазавалі. Два адбеглі і схаваліся ў высокай траве каля дрэў. Трэці застаўся: устаючы на заднія лапы, ён з цікаўнасцю глядзеў на аператара і яго кампанію, піша Kraj.by.

— Прыгажуны! Глянь, як стаіць! О, а вунь мамуся! Мамуся! Каля бярозы. Вось і хадзі ў ягады! Прыгажосць, хлопцы! — эмацыйна ўсклікае аўтар відэа.

У каментарыях адзначылі, што калі б кампанія заўважыла мядзведзяў, будучы не ў аўтамабілі, то эмоцыі і рэакцыя на жывёл, відавочна, былі б зусім іншымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула