БЕЛ Ł РУС

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву

22.04.2026 / 09:24

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні позна ўвечары ў аўторак, 21 красавіка, апублікавала допіс у сацыяльных сетках пра «старанных прапагандыстаў рэжыму».

Джорджа Мелоні суправадзіла свой адказ у сваім тэлеграм-канале гэтым фота

Гэта адбылося пасля шырока абмеркавання ў італьянскіх СМІ абразаў на яе адрас з боку расійскага тэлевядучага Уладзімір Салаўёў.

«Па сваёй прыродзе старанны прапагандыст рэжыму не мае права даваць урокі ні паслядоўнасці, ні свабоды. Але гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс. У адрозненне ад іншых, мы не залежым ні ад каго, у нас няма гаспадароў, і мы не прымаем загадаў. У нас ёсць толькі адзін арыенцір: інтарэсы Італіі. І мы будзем з гонарам прытрымлівацца яго, нягледзячы на пратэсты прапагандыстаў з усяго свету», — напісала Мелоні.

Пры гэтым яна не стала згадваць, што менавіта стала падставай для яе публікацыі.

Чытайце таксама:

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»

Каментары да артыкула