БЕЛ Ł РУС

Выйшаў зборнік народных казак «Ішоў Бай па сцяне»

22.04.2026 / 12:30

Nashaniva.com

У выдавецтве Нацыянальнай Акадэміі Навук пабачыла свет кніга «Ішоў Бай па сцяне…: беларускія народныя казкі ў літаратурнай апрацоўцы Юрыя Пацюпы», паведамляе De facto. 

Казкі для новага выдання былі падрыхтаваныя на аснове фальклорнага матэрыялу з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Літаратурная апрацоўка народных твораў паэтам і мовазнаўцам Юрасём Пацюпам робіць іх даступнымі для ўспрымання сучаснай чытацкай аўдыторыяй.

Кніга ілюстраваная мастачкай Маяй Пейхвасэр і налічвае 87 старонак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула