БЕЛ Ł РУС

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»

22.04.2026 / 14:41

Nashaniva.com

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрв’ю «Свабодзе» пракаментавала рэзананснае папярэджанне Міколы Статкевіча пра небяспеку, што можа ператварыць тэрыторыю нашай краіны ў «зону смерці».

Мікалай Статкевіч. Фота: LookByMedia

— Мікола Статкевіч, які прабыў каля 6 гадоў за кратамі, які адмовіўся быць вывезеным з Беларусі, і потым праз інсульт, праз цяжкую хваробу дамогся вяртання дадому, завёў свой Telegram-канал і ў адным з першых тэкстаў напісаў: магчыма, я выжыў, каб сказаць беларусам пра вялікую пагрозу таго, што Расія размяшчае ядзерную зброю ў Беларусі і можа нанесці з тэрыторыі Беларусі ўдар па Еўропе. А Беларусь можа стаць мішэнню для ўдару ў адказ. Як вы ацэньваеце пагрозу, пра якую папярэджвае Мікола Статкевіч? — спытала «Свабода» ў Алексіевіч.

— Статкевіч робіць на мяне ўражанне чалавека, які здагадваецца пра будучыя часы. Памятаю, як у 2019 годзе, яшчэ ўсё было спакойна, ён прыйшоў да мяне і сказаў: «Святлана, гэта апошняя, па-мойму, вясна, якую мы жывём на волі. Хутка будуць зусім іншыя часы». І я яму не паверыла.

Недзе менш чым праз паўгода адбылося тое, што ён прадказваў. І цяпер, думаю, ён вельмі дакладна прадказвае новыя небяспекі. Гэта так. Мы становімся такім выпрабавальным плацдармам. Расія адсоўвае небяспекі магчымай Трэцяй сусветнай вайны на нашу тэрыторыю, каб гэта было спачатку з намі. Так, ён мае рацыю. Думаю, што такая небяспека існуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула