БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі

22.04.2026 / 16:02

Nashaniva.com

Сталі вядомыя падрабязнасці мемарандума паміж Беларуссю і Пакістанам аб супрацоўніцтве ў сферы працы і працаўладкавання, падпісанага 27 жніўня 2025 года. Дакумент, унесены ўрадам на ратыфікацыю ў Нацыяльны сход і апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, вызначае, як грамадзяне Пакістана будуць накіроўвацца на працу ў Беларусь.

Здымак ілюстрацыйны

Каб запрасіць працоўных мігрантаў, беларускае прадпрыемства павінна падаць заяўку ў пасольства Пакістана, заключыць дамову з адпаведным пасярэдніцкім агенцтвам і атрымаць спецыяльны дазвол на працаўладкаванне кожнага чалавека. Таксама працадаўца абавязаны паведамляць пра колькасць працаўладкаваных і магчымыя парушэнні заканадаўства.

З боку Пакістана агенцтвы разам з дзяржаўнымі структурамі павінны гарантаваць, што работнікі маюць патрэбную кваліфікацыю, ведаюць мову (не пазначаецца якую), прыдатныя па стане здароўя і не маюць судзімасцяў. Акрамя таго, ім неабходна атрымаць візу і гарантыйны ліст ад наймальніка.

Мемарандум таксама дазваляе членам сям’і працоўных мігрантаў прыязджаць у Беларусь і знаходзіцца тут на час дзеяння працоўных дазволаў.

Дакумент быў падпісаны ў жніўні 2025 года. З беларускага боку за яго рэалізацыю будуць адказваць Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства працы, з пакістанскага — адпаведнае ведамства па справах грамадзян за мяжой.

Раней беларускія ўлады заяўлялі пра гатоўнасць прыняць да 150 тысяч рабочых з Пакістана, што выклікала розныя, часта не вельмі пазітыўныя рэакцыі ў грамадстве.

Чытайце таксама:

У Пакістане набіраюць дарожных рабочых для працы ў Беларусі

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

У Баранавічы завязуць работнікаў з Пакістана

У Пакістане ўжо набіраюць ахвотных працаваць у Беларусі

Працоўныя мігранты з Пакістана будуць падпісваць абавязальніцтва не ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры

Каментары да артыкула