БЕЛ Ł РУС

Шэйман адправіўся ў турнэ па Лацінскай Амерыцы

3.06.2010 / 12:21

З 27 траўня па 9 чэрвеня беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынём беларуска‑венесуэльскай камісіі Віктарам Шэйманам наведвае Лацінскую Амерыку. Пра гэта на брыфінгу ў Мінску паведаміў прэс‑сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Паводле яго словаў, 2 чэрвеня дэлегацыя правяла перамовы на Кубе наконт зборачных і сервісных цэнтраў для беларускай аўтатрактарнай тэхнікі. Далей Віктар Шэйман наведае Балівію, Эквадор і Венесуэлу.

Чакаецца, што там абмяркуюць пытанні аб супрацоўніцтве ў нафта‑газавай галіне, горна‑руднай, аўтамабільнай, будаўнічай прамысловасцях, а таксама пра пастаўкі беларускай аўтатрактарнай тэхнікі і сельскагаспадарчага абсталявання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула