У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT
У Мінску 50‑гадовая жанчына стала ахвярай махляроў, страціўшы больш за 18 тысяч рублёў пад выглядам інвестыцый. Пры гэтым у яе самой ад пачатку ўзнікалі сумневы адносна надзейнасці контрагентаў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Жанчына ўбачыла ў сацсетках рэкламу нібыта выгадных укладанняў у акцыі і вырашыла даведацца пра гэта больш. Для праверкі яна звярнулася да ChatGPT, які папярэдзіў, што платформа ненадзейная. Але жанчына не надала гэтаму значэння, зарэгістравалася і працягнула рызыкоўную гульню.
Пасля з мінчанкай звязаўся «кансультант», які курыраваў яе дзеянні. На працягу прыкладна паўгода яна нібыта гандлявала на біржы, якая на самай справе была фальшывай. Каб вывесці «прыбытак», ёй казалі адкрываць крыптакашалькі і рэгістравацца на іншых платформах. А каб укласці яшчэ больш грошай, жанчына нават узяла крэдыт.
У выніку яна пералічыла махлярам больш за 18 тысяч рублёў. І толькі тады, калі высветлілася, што вывесці грошы назад немагчыма, яна звярнулася ў міліцыю.
Па гэтым факце завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Аферысты прыдумалі новую форму махлярства
Пенсіянерка з Мастоў аддала махлярам 110 тысяч рублёў і ўласную машыну
Тэлефонных махляроў курыраваў крымінальны аўтарытэт родам з Асіповічаў
У Польшчы затрымалі групу інтэрнэт-махляроў. Сярод іх — грамадзянін Беларусі