«Белавія» яшчэ месяц не будзе лётаць у Дубай
Авіякампанія «Белавія» яшчэ раз падоўжыла адмену рэгулярных рэйсаў паміж Мінскам і Дубаем. Цяпер палёты не будуць выконвацца як мінімум да 20 мая.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo Pavel Bednyakov
У прэс-службе кампаніі паведамілі, што пасажыры ўсіх адмененых рэйсаў змогуць вярнуць грошы за квіткі па месцы іх пакупкі.
Рэйсы па гэтым кірунку былі фактычна спыненыя яшчэ 28 лютага — тады авіяспалучэнне перастала працаваць на фоне абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе. У пачатку сакавіка «Белавія» выконвала толькі асобныя вывазныя рэйсы з Дубая, каб вярнуць турыстаў у Беларусь, пасля чаго палёты не аднавіліся.
Раней таксама былі адмененыя палёты «Белавія» ў Ізраіль, але апошнім часам сітуацыя тут пачала паступова паляпшацца. Пасля часовага закрыцця паветранай прасторы і некалькіх падаўжэнняў тэрмінаў 19 красавіка з Мінска быў выкананы першы рэйс у Тэль-Авіў. Цяпер плануецца рэгулярнае авіязлучэнне — двойчы на тыдзень, па чацвяргах і нядзелях.
Чытайце таксама:
«Белавія» аднаўляе палёты ў Ізраіль
Мяняюцца правілы ўезду ў Індыю
Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа