У Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войска
Адпраўка прызыўнікоў у рады Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў пачынаецца 23 красавіка ў Мінску і ў іншых рэгіёнах краіны.
Фота: «Мінск-навіны»
У гонар гэтай падзеі каля цэнтральнага ўвахода ў парк Перамогі адбудзецца ўрачысты мітынг, пішуць «Мінск-навіны».
Усяго на тэрміновую ваенную службу вясной плануецца прызваць каля 2 тыс. мінчан. Ваенную прысягу ва Узброеных сілах новае папаўненне прыме 23 мая.
Традыцыйна перад адпраўкай у войскі ў Мінску праводзяцца Дні прызыўніка. Адзін з іх напярэдадні адбыўся ў Цэнтральным раёне, у сярэдняй школе № 37. Для маладых хлопцаў з Першамайскага раёна падобнае мерапрыемства было арганізавана на тэрыторыі воінскай часці 3214.