БЕЛ Ł РУС

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні

23.04.2026 / 10:32

Nashaniva.com

Мерапрыемства пройдзе 14—15 снежня 2026 года.

Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

МЗС Расіі заявіла, што Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на вышэйшым узроўні. Пра гэта расказаў намеснік кіраўніка расійскага МЗС Аляксандр Панкін, піша «Настоящее время».

Мерапрыемства пройдзе 14—15 снежня 2026 года ў ЗША.

«Ёсць запрашэнне прысутнічаць на самым высокім узроўні, але мы паглядзім бліжэй да даты: Бог ведае, што адбудзецца да таго часу», — сказаў Панкін.

У канцы 2025 года пасол па асаблівых даручэннях МЗС Расіі па пытаннях G20 і АТЭС Марат Бярдзееў казаў, што Расія актыўна рыхтуецца да саміту ў Маямі і ўжо прызначыла сваіх прадстаўнікоў «па ўсіх указаных кірунках».

Прадстаўнік Расіі ў G20 Святлана Лукаш адзначала, што амерыканскія ўлады разлічваюць убачыць на саміце лідараў усіх краін-удзельніц, у тым ліку Уладзіміра Пуціна. Апошні раз ён асабіста ўдзельнічаў у саміце G20 у 2019 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула